Международный Союз художников "Мастер-Ми
  • Новости
  • Выставки
  • Художники
    • Старикова Елена
  • О нас
  • Контакты
  • Вопросы-ответы
  • Партнеры
  • Творческие биографии

Пресса о выставке "сны о франции"

3/24/2020

0 Comments

 
                         У адзінай еўрапейскай культурнай прасторы

Больш за 30 беларускіх мастакоў аб’яднала французская культура ў выставачным праекце “Сны аб Францыі”, які прадстаўлены ў мастацкай галерэі М. Савіцкага горада Мінска.

Беларусь і Францыя гістарычна развіваліся ў адзінай еўрапейскай культурнай прасторы і маюць глыбокія і шматстайныя ўзаемадзеянні. Уплыў стылістыкі французскай культуры ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры Беларусі прасочваецца з XII стагоддзя. Менавіта ў Францыі зарадзіліся тэндэнцыі, якія далі імпульс развіццю сусветнай навуцы, архітэктуры, літаратуры, этыкету і мастацтва. Шэраг помнікаў беларускай архітэктуры, сярод якіх Палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы і касцёл XIV стагоддзя ў Ішкалдзі, нясуць у сабе рысы французскай архітэктуры адпаведнага гістарычнага перыяду. Па прынцыпах французскага класіцызму закладваліся паркі ў некаторых беларускіх сядзібах XVII — XVIII стагоддзяў. Жыццёвы шлях многіх ураджэнцаў Беларусі, сярод якіх Тадэвуш Касцюшка, Напалеон Орда, Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін, Валенцій Ваньковіч, перасякаўся з Парыжам, які пакінул свой след у лёсе і творчасці кожнага з іх.
​

Праект “Сны аб Францыі” праходзіць ужо другі раз і аб’ядноўвае мастакоў, у творчасці якіх глядач можа ўбачыць “адлюстраванне Францыі”. Гэта і эмацыйныя ўражанні ад краіны, і падзеі з асабістай, сямейнай ці нацыянальнай гісторыі, і асацыяцыі, звязаныя з літаратурай, тэатрам, бытам, модай, і многае іншае. Так, мастак Грэгор Данелян звяртаецца да музычнай спадчыны Клода Дэбюсі (Debussy). Яго працы — гэта візуалізацыя музычнай тэмы і рытму цыкла “Прэлюдыі”. Атмасферу пачуццёвасці французскай паэзіі ў формах тэкстыльнага мастацтва, у сваю чаргу, перадае Хрысціна Высоцкая. З гісторыі і міфалогіі Францыі чэрпаюць крыніцы для натхнення А. Шкарадзёнак, А. Гордан, А. Дзятлава і іншыя. Удумлівай увагі заслугоўвае кераміка, прадстаўленая на выставе. Мастакі — выкладчыкі кафедры ДПМ Беларускай акадэміі мастацтваў — асабіста рэалізуюць усе этапы стварэння твора: ад падрыхтоўкі формы да роспісу гатовага аб’екта.

Мастакі, прадстаўленыя на гэтай выставе, ужо атрымалі прызнанне беларускай публікі. І, мабыць, хто-небудзь з іх ужо ўпісвае сваё імя ў летапіс агульнаеўрапейскага мастацтва.

Алеся Іназемцава, мастацтвазнаўца, куратар выставы.

№ 12 (1451) 21.03.2020 - 27.03.2020 г

Picture
0 Comments



Leave a Reply.

    Archives

    January 2022
    November 2021
    May 2020
    April 2020
    March 2020
    July 2019
    February 2019
    January 2019
    December 2018
    June 2018
    May 2018
    April 2018
    March 2018
    February 2018
    January 2018
    December 2017
    November 2017
    May 2017
    April 2017
    February 2017
    January 2017
    September 2016
    June 2016
    May 2016
    March 2016
    January 2016
    November 2015
    October 2015
    September 2015
    August 2015

    Categories

    All

    RSS Feed

Powered by Create your own unique website with customizable templates.