Друзья, мы рады сообщить вам, что нашим партнёром стала Культурная Ассоциация Франко-Белорусская дружба Association Culturelle Amitié Franco-Biélorusse!
В газете "КУЛЬТУРА" вышел материал о международном выставочном проекте "День восьмой" искусствоведа, кандидата искусствовведения Олеси Иноземцевой. № 10 (1345) 08.03.2018 - 15.03.2018 г У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць міжнародная выстава “Дзень восьмы”. Назва змяшчае сэнсавую спасылку на тэкст Бібліі пра стварэнне свету за сем дзён. Што азначае Дзень восьмы? Гэта дзень сённяшні, дзень прыняцця адказнасці за фармаванне асабiстай мадэлі свету. Кожны ўчынак, слова, думка злучае нас тысячамі прычынна-выніковых сувязяў з іншымі людзьмі і, падобна колам ад кінутага ў ваду каменя, аказвае ўплыў на каласальную колькасць падзей. На выставе “Дзень восьмы” прадстаўлены розныя віды мастацтва. Творы адрозніваюцца матэрыялам і тэхнікай выканання, аднак аб’яднаны адзінай эмацыйна-пачуццёвай сутнасцю. Творчасць светлай памяці Уладзіміра Кожуха насычана глыбокім філасофскім зместам. Яго жывапіс прапануе гледачу асэнсаваць сапраўдныя каштоўнасці жыцця, атрымаць асалоду ад гармоніі фарбаў і адчуць высокую духоўнасць кожнага сюжэту. Еўрапейскае прызнанне заслужылі творы Iларыi Вечар, выкананыя на шоўку ў тэхніцы гарачага васковага батыку. Традыцыйная тэхналогія працы з матэрыялам злучаецца ў яе творах з філасофскім асэнсаваннем навакольнай рэчаіснасці. Жывапісныя творы Рыгора Данеляна адзначаны тонкай лесіроўкай, якая выканана ў лепшых акадэмічных традыцыях дадзенай тэхнікі, выклікаючы ў памяці шэдэўры старажытных майстроў. Струменістае святло з палатна мастака зачароўвае, ствараючы містычнае адчуванне мігцення. Гледачы таксама могуць пазнаёміцца з арыгінальнымі выявамi мастачкi Алёны Гордан у яе аўтарскай тэхніцы “мінеральны россып”, а таксама з керамічнымi творамi Алега Барычэўскага, берасцянымi работамi Дзмітрыя Зайцава. Класічнай стрыманасці жывапісу расiйскага мастака Святаслава Арайса супрацьпастаўляецца экспрэсіўная каляровая дынаміка твораў Андрэя Аразбаева з Казахстана і Аксаны Шаляпiнай. Цікавыя працы маладых мастакоў Ганны Мядзведзевай і Дар’і Шыцікавай, фатаграфіі Аляксандры Дзятлавай і Сяргея Паўлава. Спалучэнне розных матэрыялаў, тэхнік, жыццёвага і прафесійнага вопыту — нібы асобныя мазкі фарбы на палатне — стварае ў выніку адзінае маляўнічае палатно, аб’яднанае тэматыкай выставы. Як мы праяўляем сябе ў гэтым свеце, такім ён і фармiруецца. І калі мы жадаем змяніць нешта ў навакольнай рэчаіснасці, пачаць варта з самiх сябе. Таму Дзень восьмы — гэта і дзень сумеснай працы для стварэння жыццесцвярджальнай мадэлі ўласнага лёсу. Тое, як чалавек ставiцца да свету — гэта своеасаблівая сінгулярнасць усіх элементаў культуры: ад мовы і побыту да адукацыі і навуковых дасягненняў. А твор мастацтва — не толькі вынік суб’ектыўнага праламлення рэальнасці ў свядомасці мастака, але і яго непасрэдны ўнёсак у стварэнне рэальнасці новай. Алеся ІНАЗЕМЦАВА, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы |
Archives
January 2022
Categories |